На “Барысаў-Арэну” прыедзе зборная Мексікі
У лістападзе пад Барысавам пройдзе таварыскі матч паміж беларусамі і мексіканцамі.
Паміж федэрацыямі футбола Беларусі і Мексікі ужо дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні міжнароднага таварыскага матча. Ён пройдзе 18 лістапада, паведамляе сайт БФФ. У выніку акрамя чатырох матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы 2016 наша каманда правядзе ў Беларусі дзве таварыскія сустрэчы. Першую ўжо 4 верасня з Таджыкістанам. Пасля чаго зборная накіруецца ў Люксембург, дзе 8 верасня згуляе афіцыйны матч.
Нагадаем, што сёлета ўсе хатнія матчы зборнай Беларусі пройдуць на "Барысаў-Арэне".