На БелАЭС завяршылі загрузку паліва ў другі рэактар
27 снежня завяршылася загрузка ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
У рэактар загрузілі 163 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам.
Далей плануецца правесці работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з неабходнымі гідраўлічнымі выпрабаваннямі. Пасля чаго рэактарная ўстаноўкі будзе пераведзеная ў "гарачы" стан і яе выведуць на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці.
Запуск другога рэактара БелАЭС запланаваны на 2022 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.