На Беларускай АЭС у Астраўцы загінуў рабочы
Ён зваліўся з вышыні на падлогу і разбіў галаву. Памёр мужчына ў лякарні праз чатыры дні.
Надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўніцтве Беларускай АЭС у Астраўцы. 12 ліпеня пад заканчэнне начной змены ў 6.30 рабочы ўсталёўваў апалубку для далейшага залівання бетону. Спускаючыся ўніз, мужчына не ўтрымаўся і зваліўся на падлогу, піша газета "Вечерний Гродно".
З цяжкой траўмай галавы рабочага даставілі ў лякарню. Аднак медыкі не змаглі дапамагчы яму: праз чатыры дні, 16 ліпеня, мужчына памёр. Паведамляецца, што ён 34-гадовы бетоншчык будаўнічага ўпраўлення №61 ААТ "Гомельпрамбуд".
Цяпер праводзіцца спецыяльнае расследаванне. Эксперты павінны выявіць, адкуль зваліўся рабочы і ці быў ён цвярозы.
Фота: БелаПАН