На беларускай мяжы будуць караць за забытыя ў дакументах грошы

За забытыя ў дакументах грошы пачалі караць з 11 чэрвеня на беларускіх памежных пунктах. Калі раней за гэта толькі папярэджвалі, дык цяпер, у адпаведнасці з Кодксам аб адміністрацыйных пакараннях, будуць штрафаваць.
Як паведамляе "Белорусский партизан", штраф можа дасягаць 350 тысяч рублёў. Замежнікаў за такое парушэнне могуць папярэдзіць і дэпартаваць, альбо аштрафаваць з забаронай наведваць нашу краіну працяглы час. Усіх парушальнікаў аўтаматычна заносяць у базу дадзеных памежнікаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі