На беларускія дарогі вернуцца мабільныя датчыкі кантролю хуткасці
Мабільныя датчыкі хуткасці вернуцца на беларускія дарогі з 5 лютага. Бліжэйшым часам яны будуць працаваць у Брэсце, а таксама на трасах М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, М10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі і Р85 Слонім — Высокае, перадае БЕЛТА.
Некалькі тыдняў гэтыя датчыкі будуць працаваць у тэставым схаваным рэжыме. Перад імі не будуць стаяць папераджальныя знакі, а кіроўцаў не будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці.
Наколькі доўгім будзе гэты тэкставы рэжым, не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.