На Беларускую АЭС паставяць корпус рэактара з Балтыйскай АЭС у Калінінградзе

На Беларускую АЭС паставяць корпус рэактара з Балтыйскай АЭС у Калінінградзе

На Беларускую АЭС у Астраўцы паставяць корпус рэактара для другога энергаблока, які раней прызначаўся для Балтыйскай АЭС у Калінінградзе. Пра гэта, як перадае БЕЛТА са словаў намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, дамовіліся Беларусь і Расія.  

Тэрміны ўводу ў дзеянне другога энергаблока не зменяцца: яго запуск запланаваны на 2020 год. Па словах Міхадзюка, Балтыйская АЭС праектавалася гэтак сама, як Беларуская, таму корпус рэактара ідэнтычны. 

"Гэта ўсё робіцца без павелічэння кантрактнага кошту", — дадаў намеснік міністра.

Як паведамлялася раней, корпус першага рэактара двойчы трапляў у скандальныя сітуацыі. Спярша яго ўранілі з вышыні некалькіх метраў непасрэдна на АЭС. Пасля гэтага пастаўшчыкі замянілі корпус. Аднак і той пры перавозцы чыгункай стукнулі аб прыдарожны слуп. Гэты корпус і ўсталявалі на першы рэактар. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі