На брэсцкім палігоне салдату траўмавала кісць рукі
На брэсцкім палігоне падчас мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі салдату тэрміновай службы траўмавала кісць рукі пры падрыхтоўцы выбухованебяспечнага прадмета да выкарыстання. Пра гэта прэс-служба Міністэрства абароны паведаміла ў сваім Telegram-канале.
Салдату аказваецца медыцынская дапамога, па яго вылецеў верталёт, каб даставіць яго ў Мінск. У Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр вайскоўца даставіць рэанімабіль.
Паведамляецца, што жыццю салдата нічога не пагражае.
У здарэнні разбіраецца камісія Мінабароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.