На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 1-2 градусы вышэйшай за норму

На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 1-2 градусы вышэйшай за норму

На бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 1-2 градусы вышэйшай за норму. Сапраўднай зімы ў нашай краіне пакуль не чакаецца, паведаміў БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 22 лістапада, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да мінус 2), у дзённыя гадзіны — ад мінус 1 да плюс 4 (у сталіцы — ад 0 да плюс 2, у Брэсцкай вобласці — 5-7 цяпла). У сераду ўмовы надвор'я істотна не зменяцца. Падрабязны прагноз на тыдзень гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі