На чацвер у Беларусі прагназуюць моцны парывісты вецер

Вясна

Вясна

У чацвер, 28 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі удзень па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, удзень моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+6, па захадзе Беларусі будзе да 8 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 11-17 вышэй за нуль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі