На Данбасе баевікі ўзялі пад кантроль мяжу з Расіяй
У Дзмітраўцы Шахцёрскага раёна баевікі з так званай "Данецкай народнай рэспублікі" кантралююць сітуацыю на расійска-ўкраінскай мяжы.
Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прэс-службу абласной дзяржадміністрацыі.
Баевікі захапілі будынак пошты. Яны размяшчаюцца ў жылых дамах, у мясцовага кіраўніцтва патрабуюць звесткі зямельнага кадастру.
Насельніцтва Дзмітраўкі паводле перапісу 2001 года складае 3370 чалавек.
Фота — Reuters