На Гомель абрынуўся ўраган, які вырываў дрэвы з коранем (фота, відэа)
А таксама зносіў прыпынкі транспарту.
У нядзелю, 14 чэрвеня, пасля 35-градуснай спёкі ўна Гомель увечары абрынуўся ўраган з залевай. Стыхія паралізавала рух транспарту ў цэнтры горада, інфармуе БЕЛТА.
Большасць вуліцаў апынуліся затопленымі. Парывісты вецер валіў дрэвы, перакульваў прыпынкі грамадскага транспарту, пашкодзіў пабудовы і аўтамабілі.
Так, у аграгарадку Мічурынск Гомельскага раёна вецер зваліў на мікрааўтобус шматгадовую бярозу.
Фота — БЕЛТА