На Гомельшчыне працягваецца ліквідацыя трох лясных пажараў

Прэс-служба ратавальнікаў паведамляе, што за мінулыя суткі былі ліквідаваныя восем лясных пажараў на агульнай плошчы 1,9 га, 14 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 3,685 га і 20 пажараў травы і кустоў на агульнай плошчы 18,12 га.

Па стане на 6-ю гадзіну сённяшняй раніцы былі не ліквідаваныя тры лясныя пажары. У Хойніцкім раёне гарыць лес на плошчы 60 га, а ў Лельчыцкім раёне адзначаныя два пажары, але на значна меншай плошчы — прыкладна па 5 га кожны.

З агнём змагаюцца падраздзяленні МНС, работнікі Міністэрства лясной гаспадаркі. У Хойніцкім раёне на пажары працуе авіяцыя ратавальнікаў — два верталёты Мі-2 і верталёт Мі-26. Па звестках ратавальнікаў, пагрозы населеным пунктам няма.

Нагадваем, у многіх раёнах краіны ў сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай уведзеная забарона на наведванне лясоў.

Фота — greenbelarus.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі