На Гродзеншчыне расследуюць 36 спраў за абразу сілавікоў і чыноўнікаў

На Гродзеншчыне расследуюць 36 спраў за абразу сілавікоў і чыноўнікаў

На сёння следчыя Гродзеншчыны расследуюць 36 крымінальных спраў па абразах прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іх сваякоў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. У гэтых справах фмгуруюць 54 эпізоды.

Большасць эпізодаў датычыць 2020 года. 

Разам з тым, ёсць і сёлетнія выпадкі. Напрыклад, у траўні 2021-га ў адным з ТГ-каналаў з'явіўся каментар з абразай прадстаўніка ўлады. Міліцыянты высветлілі, што пакінуў яго 51-гадовы жыхар Мінскага раёна. "Мужчына віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў цалкам і раскайваецца ў зробленым", — піша прэс-служба СК. Тым не менш крымінальную справу на яго ўсё-ткі пачалі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі