На Камароўскім рынку з'явілася інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў
Акцыя каля Камароўскага рынку / TUT.by
На Камароўскім рынку з'явілася інсталяцыя ў падтрымку арыштаваных журналістаў незалежных СМІ — Кацярыны Барысевіч, Дар'і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай. Плакаты з іх імёнамі 12 снежня невядомыя размясцілі на агароджы, паведамляе TUT.by.
Андрэеву і Чульцову ( "Белсат") затрымалі падчас стрыма з "Плошчы Пераменаў", дзе праходзіла акцыя памяці загінулага Рамана Бандарэнка. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Кацярыну Барысевіч (TUT.by) затрымалі за артыкул, у якой яна даказала, што Раман Бандарэнка не быў п'яны на момант гібелі. Яе вінавацяць у разгалашэнні медыцынскай таямніцы, прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 178 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.