На канцэрт “Океану Ельзи” ў Мінску не пускалі з украінскімі сцягамі (відэа)
Пры тым, што ніякіх абвестак пра гэта зроблена не было ні напярэдадні канцэрту, ні перад яго пачаткам.
Пра гэта паведаміла каардынатар аргамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Мінску Вольга Кавалькова, якая прыйшла на канцэрт разам з актывісткамі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў.
Невядомыя людзі ў цывільным, якія адмовіліся прадстаўляцца, заявілі, што не прапусцяць нікога са сцягамі на канцэрт. На просьбу прадставіцца, яны выказалі пагрозу апрануць на актывістак кайданкі і адвезці ў РАУС, адзначыла Вольга Кавалькова.
Толькі пасля таго, як актывісткі аднеслі сцягі ў камеру захоўвання, ім дазволілі прайсці на канцэрт, паведамляе прэс-служба БХД.