На літоўскай мяжы за кантрабанду цыгарэт і валюты канфіскавалі рэйсавы аўтобус

Канфіскаваны аўтобус

Канфіскаваны аўтобус / www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Літоўскія мытнікі знайшлі ў рэйсавым аўтобусе "Мінск-Вільнюс" кантрабандныя цыгарэты і буйную суму валюты. Незаконны груз і аўтобус затрымалі. Інцыдэнт адбыўся яшчэ 13 жніўня, распавядаюць у Мытным ведамстве Літвы. 

Спачатку мытнікі знайшлі 8 блокаў цыгарэт. Яны былі схаваныя ў багажы кіроўцы (грамадзяніна Беларусі). Пасля складання пратаколу супрацоўнікі мытні працягнулі праверку і ў баку для вады знайшлі пакет з грашыма — гэта была валюта розных краін. У пакеце былі 500 000 расійскіх рублёў, 242 016 новых туркменскіх манатаў, 9 625 гамбійскіх даласі, 200 еўра і 200 брунейскіх сен. Агульны кошт канфіскаваных грошай складае 70 240 еўра. Аўтобус МАЗ у выніку таксама затрымалі

Па факце кантрабанды пачата дасудовае расследаванне, яго вядуць пракуроры Віленскай раённай пракуратуры. Кіроўцу аўтобуса дапыталі і адпусцілі збіраць дакументы.

На литовской границе за контрабанду сигарет и валюты изъяли рейсовый автобус
Валюта была схаваная ў бачку для вады / тут і далей фота facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
На литовской границе за контрабанду сигарет и валюты изъяли рейсовый автобус
На литовской границе за контрабанду сигарет и валюты изъяли рейсовый автобус
На литовской границе за контрабанду сигарет и валюты изъяли рейсовый автобус

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі