На Луганскі памежны атрад напалі больш за 400 баевікоў (відэа)

Як паведамляе censor.net.ua, памежнікі яе паспяхова адбілі.



Другую атаку нападнікі пачалі з пазіцый, абсталяваных у вокнах шматпавярховіка. Прыцэльны агонь па памежніках вялі снайперы.



Памежнікі адбілі другую і трэцюю хвалі атакі. Сярод абаронцаў ёсць параненыя.



Агульная колькасць нападнікаў складае больш за 400 чалавек. На дапамогу памежнікам кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі выслала знішчальнік. Аднак весці прыцэльны кропкавы агонь у горадзе ён не змог.



Фота — mychicagonews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі