На Магілёўшчыне ідуць вучэнні па ліквідацыі незаконнага ўзброенага фармавання

На Магілёўшчыне ідуць вучэнні па  ліквідацыі незаконнага ўзброенага фармавання

У Магілёўскай вобласці 4-7 чэрвеня праходзяць вучэнні па ліквідацыі ўмоўнага незаконнага ўзброенага фармвання, паведамляе прэс-служба КДБ.

У гэтых вучэннях прымуць удзел падраздзяленні разнастайных сілавых структураў: Камітэта дзяржбяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага памежнага камітэта, Узброеных сілаў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ды іншых дзяржаўных органаў.

Паводле сцэнара, у вучэннях будзе ўдзельнічаць вайсковая тэхніка.

Паведамляецца, што вучэнні ладзяцца ў рамках падрыхтоўкі да арганізацыі бяспекі II Еўрапейскіх гульняў. Яны пройдуць у Мінску ў 2019 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі