На матч Беларусь — Мексіка прададзена каля пяці тысяч квіткоў

“Я вам не магу сказаць, колькі прададзена. Магу сказаць, колькі засталося. А засталося 5200 прыкладна”, — кажуць Еўрарадыё ў касах стадыёна.

“Барысаў-Арэна” змяшчае каля 13 тысяч гледачоў. Калі адняць ад гэтай лічбы пэўную колькасць месцаў, зарэзерваваных УЕФА, а таксама чатыры сектары за варотамі, квіткі на якія ў продаж не паступалі, застаецца прыкладна 10 тысяч месцаў.

Пры гэтым на сайце анлайн-замоваў квіткоў можна заўважыць, што раскупленыя пераважна самыя танныя месцы за варотамі і па вуглах стадыёна. Квіток туды каштаваў 50 тысяч рублёў. Месцы па цэнтры, за 140 тысяч, практычна цалкам вольныя.

Нагадаем таксама, што зборная Мексікі пагадзілася згуляць з беларусамі за пэўную суму, памер якой не называецца. Неафіцыйна, гэта каля мільёна долараў.

Так будуць выглядаць занятыя месцы на цэнтральнай трыбуне стадыёна. 

Фота — borisov-arena.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі