На матч футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі 6000 білетаў

На матч адбору на Еўра-2016 футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі больш за 6000 білетаў. Пра гэта паведамляе газета "Прессбол". Ён пройдзе ў нядзелю, 14 чэрвеня, на "Барысаў-Арэне", якая, як вядома, умяшчае больш за 13 тысяч заўзятараў.

Як паведамляла Еўрарадыё, матч беларусаў з іспанцамі можа наведаць Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка пра матч з іспанцамі: такой ганьбы нацыі не бачыў

У групе С кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі