На матч футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі амаль усе білеты

На матч адбору на Еўра-2016 футбольных зборных Беларусі і Іспаніі прадалі амаль усе білеты. Ён пройдзе на "Барысаў-Арэне" 14 чэрвеня, пачатак у 21.45. Як паведамляе "Прессбол", раніцай 8 чэрвеня ў касах заставалася толькі 520 білетаў. Нагадаем, умяшчальнасць "Барысаў-Арэны" складае 13 121 чалавек.

У гасцях у лістападзе мінулага года нашыя футбалісты прайгралі зборнай Іспаніі з лікам 0:3.

Хацкевіч: Галоўнае, каб пасля іспанцаў не было ціску ад Лукашэнкі

Матч беларусаў з іспанцамі мог наведаць Аляксандр Лукашэнка, аднак, як паведаміў нядаўна галоўны трэнер зборнай Аляксандр Хацкевіч, яго верагодна не будзе.

У групе С кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы лідыруе Славакія — 15 ачкоў, Іспанія на другім месцы — 12, Украіна — 9, Беларусь — 4, Македонія — 3, Люксембург — 1 ачко.

Футбольная зборная Беларусі прайграла расіянам — 2:4 (відэа)

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі