На месцы авіякатастрофы ў Цвярской вобласці знайшлі целы васьмі чалавек
На месцы падзення самалёта Прыгожына / t.me/theothertver
Расавіяцыя пачала расследаванне па факце крушэння самалёта, у якім мог знаходзіцца заснавальнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын, паведамляюць расійскія афіцыйныя СМІ.
На борце самалёта было зарэгістравана сем пасажыраў і тры чальцы экіпажу. Пры авіякатастрофе ўсе загінулі. Сам самалёт падчас удару аб зямлю згарэў.
У МНС Расіі заявілі, што ўдалося выявіць целы васьмі чалавек. Іх асобы павінна будзе пацвердзіць экспертыза.
Авіякатастрофу будзе расследаваць спецыяльная камісія. Ужо агучаныя дзве версіі: першая — тэракт, другая — праца СПА. У самалёта нібыта адключыўся маячок, і яго маглі прыняць за ўкраінскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.