На мінскіх перамовах дамовіліся аб вызваленні закладнікаў на Данбасе

Акрамя таго, кантактная група дамовілася, што Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе створыць механізм назірання і кантролю адначасова набыццём моцы пагаднення аб спыненні агню. Акрамя таго, дасягнутая дамоўленасць пра эфектыўны кантроль мяжы паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй.

На сустрэчы бакі дамовіліся правесці наступныя кансультацыі кантактнай групы і прадстаўнікоў апалчэння на наступным тыдні, паведамляе interfax.by.

Нагадаем, пасяджэнне кантактнай групы, на якой абмяркоўвалася сітуацыя на ўсходзе Украіны, адбылося ў чацвер пад Мінскам. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Кіева, АБСЕ і Расіі, а таксама так званай ДНР.

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі