На мінскім стадыёне "Дынама" адвалілася "Улада" (відэа)
На мінскім стадыёне "Дынама" адвалілася "Улада". 24 траўня падчас уручэння футбалістам БАТЭ Кубка Беларусі ўпала адна з частак рэкламнага шчыта, на якім было слова "Уладальнік". Па іроніі лёсу адвалілася яго першая частка.
БАТЭ ў фінальным матчы ў дадатковы час абыграў брэсцкае "Дынама" — 1:0. На стадыёне прысутнічаў Віктар Лукашэнка, памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.