На мядовы кірмаш у Віцебску не пусцяць прыватнікаў і замежнікаў

Кірмаш народных рамёстваў “Мядовы Спас” пачнецца ў віцебскім цэнтры “Задзвінне” 14 жніўня.
Тры дні тут будуць гандляваць як вырабамі народных промыслаў, так і, зразумела, мёдам.

Як паведаміў кіраўнік абласной службы па пчалярстве ды рыбалоўстве Міхаіл Сакалоўскі, прадаваць мёд на кірмашы маюць магчымасць толькі грамадскія пчалярні, што месцяцца ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах вобласці ці ў лясгасах.

Прыватнікаў, па словах спадара Сакалоўскага, на кірмаш не запрашалі, бо няма ўпэўненасці ў якасці таго мёду, што яны выставяць на продаж.

Не пусцяць на кірамш і мёд з-за мяжы. Маўляў, чалавек павінны есці мёд, сабраны з тых раслін, што растуць там, дзе ён жыве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі