На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам стаіць чарга з 650 фураў

Чарга з фураў на мяжы​ / sb.by
Чарга з фураў на мяжы​ / sb.by

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам чакаюць выезду больш за 650 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску "Брузгі" стаяць больш за 150 грузавікоў, "Бераставіца" — звыш 30, "Казловічы" — больш за 150.

Выезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 20 фур, "Катлоўка" — 10, "Каменны Лог" — звыш 30 фур.

На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгароўшчына" у чарзе стаяць больш за 120 грузавікоў, "Урбаны" — звыш 140.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі