На мяжы з боем адбілі лідара "Данецкай народнай рэспублікі"
Здарэнне адбылося на прапускным пункце "Успенка" ў Амвросіеўскім раёне Данецкай вобласці на ўкраінска-расійскай мяжы.
Раніцай 5 траўня там украінскія памежнікі затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай "Данецкай народнай рэспублікі" Дзяніса Пушыліна. Перадаць яго праваахоўнікам памежнікі не паспелі. Неўзабаве на дапамогу свайму кіраўніку прыехала група ўзброеных баевікоў. Яны акружылі памежнікаў ды забралі ў іх зброю, Пушыліна вызвалілі, інфармуе УНН.
Фота з сацыяльных сетак