На мяжы з Латвіяй беларусы затрымалі партыю брэндавага абутку і адзення на 2 млн
Затрыманы тавар / customs.gov.by
На мяжы з Латвіяй беларускія мытнікі затрымалі буйную партыю брэндавага абутку, адзення і касметыкі на 2 млн рублёў. Яе везлі з Германіі. Мытнікі падлічылі, што ў двух грузавіках было на 20 тысяч адзінак тавару больш, чым заяўлена ў дакументах. Частку грузу не пазначылі, каб зэканоміць на мытных плацяжах больш за паўмільёна рублёў, паведамляе customs.gov.by.
Парушальнікам пагражае штраф — да 30% ад кошту "прадмета адміністрацыйнага правапарушэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.