На "Оскар" намінавалі ўкраінскі фільм пра разбураны Расіяй Марыупаль

Стужка "20 дзён у Марыупалі" прэтэндуе на "Оскар"

Стужка "20 дзён у Марыупалі" прэтэндуе на "Оскар" / афіша

У катэгорыі "Найлепшы дакументальны фільм" на кінапрэмію "Оскар" намінавалі стужку ўкраінскага фатографа і журналіста Мсціслава Чарнова "20 дзён у Марыупалі". Разам з ім над фільмам працавалі фатограф Яўген Малалетка і прадзюсар Васіліса Сцепаненка.

Яны прыехалі ў Марыупаль у складзе каманды інфармагенцтва Associated Press за гадзіну да поўнамаштабнага ўварвання Расіі і правялі у аблозе амаль месяц.

Чарноў і Малалетка дасылалі свае фота і відэа, хаваючыся пад лесвіцай блізу разбітай прадуктовай крамы, адзначае BBC.

Стужка "20 дзён у Марыупалі" ўжо атрымала мноства ўзнагарод, у тым ліку Sundance і дзве намінацыі брытанскай прэміі BAFTA.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі