На панядзелак прагназуюць туман, шэрань і галалёдзіцу
У бліжэйшыя суткі, 13 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е без істотных ападкаў. Удзень па паўночным усходзе пройдзе снег, слабая завіруха. Таксама сіноптыкі прагназуюць слабы туман, шэрань і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
Вецер будзе няўстойлівым і слабым уначы, удзень — заходнім, паўночно-заходнім умеркаваным.
Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 6-12 градусаў, пры праясненнях — 13-18 ніжэй за нуль. Удзень будзе 1-6 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.