На пасяджэнні лідараў краін АДКБ у Бішкеку беларусаў было двое

На пасяджэнні лідараў краін АДКБ у Бішкеку беларусаў было двое

На пасяджэнні лідараў краін Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы ў вузкім складзе ў Бішкеку беларусаў было двое. Побач з Аляксандрам Лукашэнкам сядзеў дзяржсакратар Саўбеза Беларусі Станіслаў Зась. Справа ў тым, што з 1 студзеня 2020-га Зась стане генеральным сакратаром АДКБ. Аднак месца для яшчэ аднаго беларуса загадзя не было падрыхтавана, таму Лукашэнка падзяліўся з генсекам сокам і вадой, інфармуе ў Telegram "Пул першага".

У сваёй прамове беларускі кіраўнік гаварыў пра мірныя ініцыятывы і глабальныя пагрозы бяспецы. Галоўны яе пасыл — трэба зрабіць усё магчымае, каб пазбегнуць новай гонкі ўзбраенняў. Аляксандр Лукашэнка згадаў пра павелічэнне колькасці групоўкі NATO каля межаў Беларусі. Прамой ваеннай пагрозы няма, аднак мілітарызацыя вымушае ісці на адэкватныя меры, пераказвае яго словы БЕЛТА.

Згадаў Лукашэнка тэндэнцыі росту пратэстнага руху ў шэрагу краін, гаварыў пра ўрэгуляванне сітуацыі на ўсходзе Украіны.

На пасяджэнні лідараў краін АДКБ у Бішкеку беларусаў было двое
@pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі