На пажары на Міншчыне выратавалі 34 чалавекі

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, на месцы здарэння падраздзяленне МНС не пабачыла агню, але на гаўбцах і ў вокнах знаходзіліся людзі. Выявілася, што ў калідоры на другім паверсе і лесвічнай клетцы шматкватэрнага жылога дома адбываецца моцнае задымленне. У агульным калідоры на 6 кватэраў гарэлі рэчы. Выйсці з дома па падпаленым калідоры было немагчыма. 

Ратавальнікі знялі 14 чалавек з дапамогай каленчатага пад'ёмніка. Па лесвіцы з маскамі на тварах яны вывелі 12 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. 8 чалавек былі эвакуяваныя па трехкаленай лесвіцы. 

У выніку агнём знішчаная канапа, пашкоджаная шафа, якія знаходзіліся ў калідоры на другім паверсе. Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. Вінаватыя асобы высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі