На пажары ў Баранавічах суседзі выратавалі двухгадовую дзяўчынку

У Баранавічах 23 траўня адбыўся пажар у прыватным жылым доме. Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, у доме жыве работніца райаграсэрвісу з дачкой-школьніцай і сям'ёй старэйшай дачкі — мужам і двума маленькімі дзецьмі. Бацькі малых у суботу з'ехалі ў суседні горад, а бабуля даглядала дзяцей.

Пах дыму з дома адчула суседка. Яна прыбегла на дапамогу і пабачыла, што трохгадовы хлопчык знаходзіцца на вуліцы. Бабуля ў гэты час спрабавала пагасіць агонь. Суседка зазірнула ў задымлены пакой і пабачыла там малодшую дзяўчынку. Жанчына вынесла яе на вуліцу.

З пажарам справіліся ратавальнікі. Агонь пашкодзіў канапу, пасцельныя прыналежнасці.

Ратавальнікі разглядаюць дзве версіі ўзнікнення пажару — дзіцячае свавольства і пакінуты без нагляду электракіпяцільнік.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі