На пажары ў Баранавічах выратавалі чалавека (фота)

Зранку 26 красавіка баранавіцкія ратавальнікі атрымалі выклік на вуліцу Гаявую. Як паведамляе сайт ратавальнікаў, гарэла кватэра на трэцім паверсе шматпавярховага жылога дома.

На месцы ратавальнікі пабачылі, што з акна кватэры ідзе дым. Суседзі паведамілі, што ўсярэдзіне можа быць чалавек. У кватэры і сапраўды ратавальнікі знайшлі сына гаспадара жытла.

Яго давялося шпіталізаваць з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольная інтаксікацыя".

Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры паленні.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі