На пажары ў Лідзе эвакуявалі 70 чалавек (фота)

Увечары 6 красавіка ў Лідзе выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. На месцы здарэння выявілася, што гарыць аднапакаёвая кватэра на першым паверсе дзевяціпавярховіка, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі вынеслі з палаючай кватэры 45-гадовага непрацуючага гаспадара з грамадзянскай жонкай таго ж узросту. Абоіх знайшлі нецвярозымі ў пярэднім пакоі. Паведамляецца, што мужчына атрымаў цяжкія апёкі 2-3-й ступені галавы, спіны, ягадзіц, ног, левай рукі (45-48% цела). Яго даставілі ў рэанімацыю.

Агулам з будынка ратавальнікі эвакуявалі 70 чалавек.

Пажар быў ліквідаваны прыкладна за 15 хвілінаў. Агонь пашкодзіў маёмасць у кватэры.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі