На пажары ў мінскім інтэрнаце эвакуявалі 35 чалавек (фота)

18 лістапада каля 16-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у будынку інтэрната каледжа тэхналогій і дызайну лёгкай прамысловасці на вуліцы Матусевіча. Там спрацавала пажарная сігналізацыя, адзначае прэс-служба ратавальнікаў.

На месцы здарэння выявілася, што пажар адбыўся на трэцім паверсе дзевяціпавярховага будынка інтэрната. У пакоі гарэла маёмасць на плошчы 2 кв.м. У момант здарэння нікога жыхароў дома не было.

Ратавальнікі разам з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі 35 чалавек. Пацярпелых няма. Пажар быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі.
 
Прычына пажару высвятляецца. Асноўная версія — кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі