На пажары ў Вілейскім раёне загінула жанчына

На пажары ў Вілейскім раёне загінула жанчына

Чарговы пажар з чалавечымі ахвярамі зарэгістравалі ў Мінскай вобласці. Раніцай 27 лютага ў МНС паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме ў вёсцы Старынка Вілейскага раёна.

Дом належыць 45-гадоваму мужчыне, інваліду першай групы. У агні загінула жанчына, якая жыла разам з ім. Ёй было 36 гадоў, яна працавала даяркай у ААТ “Новая Вілія”.

Прычыны пажару высвятляюцца, інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

З пачатку года ў вобласці адбылося ўжо 206 пажараў. Пераважная большасць узгаранняў пачыналася з-за неасцярожнасці пры курэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі