На пажары загінуў музыка гурта "Мясцовы час" Валерый Драко
Валерый Драко
На пажары загінуў музыка папулярнага ў 1990-я беларускага гурта "Мясцовы час" Валерый Драко. Пра гэта ў Facebook напісалі Руслан Парфёнаў і Алесь Аркуш. Атрымліваецца, што трагічнае здарэнне адбылося месяц-два, а можа і тры таму, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Мяркуецца, што Драко заснуў з запаленай цыгарэтай.
Драко быў гітарыстам. "Якія файныя ў яго былі сола!", — піша былы клавішнік гурта Парфёнаў.
"Мясцовы час" быў заснаваны ў 1987-м у Полацку, а праз пяць гадоў ужо спыніў сваё існаванне (у канцы 90-х была яшчэ спроба яго адрадзіць).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.