На першых таргах года ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў
На першых таргах 2019 года на Беларускай валютна-фондавай біржы курс рубля знізіўся адносна ўсіх валютаў. 2 студзеня Нацбанк вызначыў новыя курсы.
Курс долара ЗША вырас з 2,1598 да 2,1701 беларускага рубля. Курс еўра павялічыўся з 2,4734 да 2,4865 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1176 беларускага (у пятніцу — 3,1128).
У параўнанні з кошыкам валют рубель аслабеў на 0,34%.