У песні "Простыя словы" з'явіўся кліп
Хіт Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава "Простыя словы" з "Народнага альбома" займеў кліп. Яго зняў студэнт Акадэміі мастацтваў Ян Лысы ў межах вучнёўскага праекта.
У здымаках выкарыстаныя карціны Вікторыі Кульваноўскай. Героямі відэа сталі дочкі музыкі гурта "Рахіс" Дзяніса Філіпенкі: Міра, Рада і Ліна а таксама Каця і Мікіта Патапейкі.