На Пінск абрынуўся амаль трапічны шторм (фота)

Пасля 30-градуснай спёкі 10 чэрвеня на Пінск абрынуўся сапраўдны трапічны шторм. Анамальны лівень, які суправаджаўся моцным градам, абрынуў на горад месячную норму вады. Дыяметр градзінаў даходзіў да 3-4 сантыметраў. Штармавы вецер зрываў дахоўку з дамоў, валіў дрэвы і слупы асвятлення. Усю ноч супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і службы ЖЭСаў ліквідавалі наступствы стыхіі.

Як паведаміў БелаПАН, былі пашкоджаныя 2 км ліній электраперадач, паваленыя больш за 100 дрэваў, паваленымі дрэвамі пашкоджаныя тры аўтамабілі. Фактаў траўматызму людзей не зафіксавана.

Паводле неправераных звестак, загінулі 3 чалавекі.






Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі