На плошчы Бангалор у Мінску біў "гейзер" вышынёй з сяміпавярховы дом
"Гейзер" у Мінску
На плошчы Бангалор у Мінску з'явіўся "гейзер" вышынёй каля 12 метраў. У аварыі аказаліся вінаватыя будаўнікі.
Як заяўляюць у "Мінскэнерга", пры будаўнічых работах рабочыя забівалі ў зямлю палі і пашкодзілі сеткавы трубаправод дыяметрам 400 мм. На паверхню пайшоў выкід гарачай вады. "У цяперашні час вядуцца работы па лакалізацыі пашкоджанага ўчастка", — заявілі ў "Мінскэнерга" каля 16:00.
У Мінгарвыканкаме паведамілі пра адключэнне ацяплення ў дзесяці адміністрацыйных будынках. У жылых дамах адключэнняў не было.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.