На пляжы ў Ніцы з'явілася 5-метровая варонка (фотафакт)
На пляжы ў Ніцы з'явілася вялізная варонка. Яе дыяметр складае 5 метраў, глыбіня — 2 метры. Мясцовыя ўлады заклікаюць людзей да спакою, сцвярджаюць, што гэта проста “прыродны феномен”. Нібыта, адбыўся абвал глебы, выкліканы падземнымі водамі. Варонку засыплюць зямлёй, а ў гэтым месцы правядуць геалагічныя даследаванні.
Pas d'inquiétude, c'est un phénomène naturel qui arrive 4 fois par an et pour les journalistes, non, le tramway n'a pas fait un détour pic.twitter.com/GZvY9okRxi
— Christian Estrosi (@cestrosi) 1 февраля 2018 г.