На прадпрыемстве пад Магілёвам адбыўся выбух (фота)

Здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы 27 кастрычніка, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў. На тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю адбыўся выбух пылапаветранай сумесі.
 
На месцы здарэння ў памяшканні цэха гнута-клееных вырабаў ратавальнікі пабачылі шчыльнае задымленне ад пілавіння, якое тлела. Таксама выбух пашкодзіў вонкавую ашалёўку сцеяны кацельні на плошчы каля 20 кв.м. 

90 работнікаў прадпрыемства пакінулі будынак цэха самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС. 

У памяшканні склада паліва (пілавінне і дранка) адбылася дэфармацыя сэндвіч-панэляў вонкавай сцяны, пашкоджаныя шыбы кацельні на плошчы 10 кв.м. Пацярпелых няма, тэхналагічны працэс на прадпрыемстве не парушаны. 

Ратавальнікі працавалі на астуджэнне і праліўку пілавіння. Прычына інцыдэнта высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі