На Прыпяці патануў хлопчык, другога выцягнуў ратавальнік

13 чэрвеня ў Мазырскім раёне адбылося трагічнае здарэнне. У вольны ад працы час кіроўца падраздзялення МНС адпачываў у пасёлку Крынічны. Ён пачуў крыкі з боку несанкцыяванага пляжа і пабег да ракі. Там мужчына пабачыў, што ў Прыпяці тонуць двое дзяцей. Прычым адзін з іх пайшоў пад ваду, а другі яшчэ спрабаваў уратавацца. Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнік выцягнуў хлопчыка з вады. А вось другога  выратаваць ён не паспеў.

Пошукі дзіцяці вынікаў не далі. Патанулага працягваюць шукаць вадалазы. Паводле папярэдніх звестак, дзеці знаходзіліся на несанкцыянаваным пляжы без нагляду бацькоў.

Фота — ru.oxu.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі