На размову з чыноўнікамі сабралося каля 1000 салігорскіх прадпрымальнікаў
У Салігорску сёння праходзіць сход прадпрымальнікаў рынку "Акцябрскі", якія пратэстуюць супраць павышэння арэнднай платы з 5,5 і да 7 еўра. Агулам сабралося каля 1000 чалавек. Да іх прыйшлі паразмаўляць чыноўнікі з райвыканкама і аблвыканкама, супрацоўнікі мясцовага Камітэта дзяржкантролю, адміністрацыя рынку. Вось што распавяла Еўрарадыё кіраўніца ініцыятыўнай групы прадпрымальнікаў Таццяна Кучынская:
"Нам яны сцвярджаюць, што 7 еўра - гэта нармальны кошт, але мы не пагаджаемся. Не ведаю, да чаго мы далей прыйдзем".
Паводле слоў Таццяны Кучынскай, размова прадпрымальнікаў з чыноўнікамі пачалася вельмі эмацыйна, выказацца хацелася ўсім. Людзі казалі пра тое, што новаўвядзенне проста знішчыць іх бізнэс. Пасля гэтага чыноўнікі прапанавалі размову з сябрамі ініцыятыўнай групы, якая працягваецца дагэтуль.