На рынку ў Магілёве адбыўся пажар (фота)

Каля 17-й гадзіны 7 снежня магілёўскія пажарнікі атрымалі паведамленне, што гарыць гандлёвы павільён на тэрыторыі мінірынку на Віцебскім праспекце.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што павільён гарыць знутры. У лічаныя хвіліны пажар удалося ліквідаваць, паведамляе сайт МНС.

Пажар знішчыў адзенне, якім гандлявала гаспадыня павільёна — прыватная прадпрымальніца. Пацярпелых няма.

На думку экспертаў, асноўная версія прычыны пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі