На сакавіцкія святы з Мінска ў Львоў пойдуць дадатковыя цягнікі
На сакавіцкія святы Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі паміж Мінскам і Львовам №494/493 і №461/462. Як паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі, гэтыя цягнікі прызначаныя па ўзгадненні з "Укрзалізныцяй".
Цягнік №494 адправіцца з Мінска 7 сакавіка ў 14.13 і прыбудзе ў Львоў 8 сакавіка ў 12.00.
Назад цягнік №493 адправіцца з Львова 8 сакавіка ў 12.53 і прыбудзе ў Мінск 9 сакавіка ў 13.44.
Цягнік №461 выедзе з Мінска 10 сакавіка ў 00.12 і прыбудзе ў Львоў 10 сакавіка ў 12.00.
Наза цягнік №462 адправіцца ў гэты ж дзень у 21.40 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі 11 сакавіка ў 11.09.