На саміце NATO Дональд Трамп згадаў пагрозу з боку Расіі (фота)
На саміце NATO Дональд Трамп згадаў пагрозу з боку Расіі. Таксама амерыканскі прэзідэнт заклікаў альянс больш сілаў прыкладаць да барацьбы з тэрарызмам і некантраляванай міграцыяй.
“У будучым NATO павінна надаць больш увагі тэрарызму, іміграцыі, таксама як пагрозам з боку Расіі і на ўсходніх і паўднёвых межах NATO”, — цытуе словы Трампа “Бі-Бі-Сі”.
Прэзідэнт ЗША ў чарговы раз заклікаў чальцоў альянса плаціць неабходныя ўнёскі за забеспячэнне бяспекі ў яго рамках. Дональд Трамп згадаў, што некаторыя запазычыліся “вялізную колькасць грошай”.
Чальцы NATO пагадзіліся з прапановай Трампа больш актыўна ўдзельнічаць у дзейнасці кааліцыі па барацьбе з тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавай”.
Фота: Reuters