На шашы ля Брэста сабака чакае гаспадара, які загінуў
На шашы ля Брэста сабака чакае гаспадара, які загінуў у аўтакатастрофе на 4-м кіламетры шашы Брэст – Тамашоўка. Чарныш (так завуць сабаку) жыве побач з дарогай яшчэ з вясны. Вернага пса падкормліваюць дачнікі, але пакуль ніхто не захацеў стаць
яму новым гаспадаром. “Раней браў ежу амаль з рук, але за лета
прыкметна здзічэў” – кажуць мясцовыя.